“Я выбраў музыку, а музыка выбрала мяне”: кампазітару Яўгену Петрашэвічу – 85

|

“Акалічны народ гуслі знаў гусляра, песня дума за сэрца хапала…”– гэтыя словы Я.Купалы найлепшым чынам характарызуюць асобу гарадзенскага кампазітара Яўгена Петрашэвіча.

 

І сапраўды, і знешнасцю, і душою гэты чалавек нагадвае купалаўскага гусляра, якога слухаў і слухаў бы. Музыку ўжо 80 гадоў, але ў вачах яго гарыць незгасальны агеньчык любові.

 

Нездарма сябры, знаёмыя і прыхільнікі таленту Яўгена Петрашэвіча называюць яго “чалавекам вялікага закаханага сэрца”. “Музыка робіць людзей прыгожымі”, – лічыць кампазітар.

 

Нарадзіўся Яўген Петрашэвіч у вёсцы Падбараны Мастоўскага раёна, цягам сваёй творчасці ўвесь час папулярызуе хараство роднага краю, Панямоння, узвялічвае мінулае Беларусі.

 

Кампазітар Яўген Петрашэвіч – стваральнік легендарнага калектыва гарадзенскіх “Дударыкаў”, супрацоўнічаў са шматлікімі харамі, вакальнымі ды інструментальнымі групамі Гарадзеншчыны. 

 

Гэтаму таленавітаму чалавеку і сапраўднаму беларусу прысвечаны фільм з праекту “Постаці”, які прысвечаны асобам, зрабіўшым вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.