Пешаход памёр пасля наезда ровара. На раварыста завялі крымінальную справу

|

Раварыст падазраецца ў парушэнні правіл бяспекі дарожнага руху пры кіраванні роварам і прычыненне смерці па неасцярожнасці (ч.2 арт.321 Крымінальнага кодэкса).

 

Як паведамлялася раней, наезд адбыўся 16 чэрвеня на вуліцы Вясенняй, каля маста праз Нёман. Раварыст, які рухаўся па праезнай частцы дарогі, збіў мужчыну, які пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам. У выніку наезда пацярпелы атрымаў цяжкія траўмы і пазней памёр у шпіталі.

 

Асоба пацярпелага высвятляецца. Для таго, каб была магчымасць пазней правесці ідэнтыфікацыю зроблены фотапартрэты, узяты неабходныя біалагічныя абразцы. Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

 

Вядуцца экспертныя даследванні і неабходныя працэсуальныя дзеянні для расследвання механізма развіцця наезда. Следчыя зацікаўлены ў дапамозе грамадзян, каторыя маглі быць відавочцамі здарэння.Паведаміць пра вядомыя абставіны здарэння можна па тэлефонах (8-0152) 72-40-21 ці  72-40-40.