Спікер Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін ўзгадваў у Гродне пра Сталыпіна і адобрыў замену гістфаку

|

У рамках 48-ай Сесіі Парламенцкага сходу саюза Расіі і Беларусі ў ГрДзу імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол, прысвечаны  тэме захвання спадчыны Першай сусветнай вайны.

Аб тым, што ва ўніверсітэце адбываецца нешта надзвычай важнае, можна было здагадацца па колькасці аховы вакол будынка і вялікай колькасці аўтамабіляў бізнес-класа.

–  А што вы хочаце, Сяргей Наршыкін з’яўляецца адной з асоб, якіх па заканадаўству Расійскай Федэрацыі трэба ахоўваць. І займаюцца гэтым  супрацоўнікі  Федэральная службы аховы.

 

Гасцей з Масквы сустракалі дзяўчыны ў вельмі дзіўных галаўных уборах –  на галавах мясцовых красунь былі ўсе вядомыя будынкі нашага горада, зробленые з паперы. Сяргей Нарышкін ідэю ацаніў.

Як і на большасці падобных пратакольных мерапрыемствах, нешта канкрэтнае тут не вырашалася.

Сяргей Наршкін, які па сумяшчальніцтву з’яўляецца не толькі старшыней Расійскага гістарычнага таварыства, але і старшыней Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама спікерам Дзярждумы Расіі, адкрыў круглы стол і заўважыў,  што беларускі і расійскі народы звязвае багатая агульная і гістарычная спадчына.

–  Некаторыя падзеі, якія адбыліся на Гродзенскай зямлі, сталі лёсавызначальнымі для Беларусі і Расіі.  Гэта і вызваленне Гродна ў 1944 годзе, і Першая  сусветная вайна, бітвы якой ішлі на смаргонскай зямлі. Менавіта пад Смаргонню ваявалі ў той час знакамітыя рускія пісьменнікі – Зошчанка, Катаеў, Паўстоўскі, будучы міністр абароны Расіі Радзівон Маліноўскі. З гродзенскай зямлёй звязаны і вялікія расійскія рэфарматары, такія як Пётр Сталыпін, які быў губернатарам Гродзенскай губерні і вырас менавіта тут да вялікага палітыка. Да 1915 года ў горадзе стаяў помнік гэтаму дзеячу, але на жаль, потым гэты напамін аб гэтым чалавеку быў знесены, – зазначыў Сяргей Нарышкін.

 

Гродзенскія гісторыкі ўспомнілі пра тое, як ствараліся акопы ў Першую Сусветную вайну. Аказалася, немцы рабілі іх на падабенстве з вуліцамі. Нават назвы давалі! Клеілі шпалеры, а ўнунтры былі сапраўдныя пакоі з мэбляй. Нямецкія вайскоўцы былі ўпэўнены, што застануцца на нашых землях надоўга – вось і прывозілі розныя гарнітуры з радзімы. А вось акопы нашых вайскоўцаў не былі такімі ўтутльнымі. Акопы, як акопы – простыя зямлянкі, простыя пабытовыя рэчы.  Нашыя ведалі – яны абараняюць сваю Радзіму, і вораг хутка будзе бегчы адсюль. Так і выйшла.

Зусім нечакана, але цалкам натуральна на гэтай сустрэчы прагучала прапанова  адкрыць філіял Рускага гістарычнага таварыства ў Беларусі. Гэтую ініцыятыву агучыў  дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Нечухрын:

 

– Звяртаемся з просьбай адкрыць пляцоўку Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках нашага універсітэта, куды маглі б уключыцца вядучыя гісторыкі не толькі нашага ўніверсітэта, але і іншых ВНУ. Гэта спрыяла б развіццю навуковых кантактаў і падтрымала б праектную дзейнасць.

На думку вучонага,  такая структура магла б дапамагчы рэалізоўваць розныя гістарычныя праекты.

 

Сяргей Нарышкін падтрымаў  гэтую ідэю і заўважыў , што сетка аддзяленняў Расійскага гістарычнага таварыства становіцца ўсё больш шырокай.

 

На сустрэчы закранулі пытанне  архіўных дакументаў Першай сусветнай вайны. Зараз гісторыкі двух краін працуюць над перавядзеннем у “лічбу”  картатэкі  страт  за гэты перыяд. У ёй знаходзіцца інфармацыя аб больш як 10 мільёнаў загінуўшых, зніклых, палонных ды параненых.

Зараз з картатэкай працуюць спецыялісты. Ужо адсканавана каля 2 мільёнаў картак. Таксама ідзе праца над стварэннем электроннай базы дадзеных пра ваеннаслужачых, якой можна будзе карыстацца праз інтэрнет. Праца ў гэтым накірунку павінна скончыцца ў 2017 годзе.

А пакуль Сяргей  Нарышкін прапанаваў  правесці 15 верасня ў Смаргоні круглы стол з удзелам расійскіх і беларускіх гісторыкаў і падвесці  папярэднія вынікі гэтай працы.

 

Фота Вольгі Мілавай