Сотні праваслаўных прыйшлі пакланіцца машчам князя Ўладзіміра ў Гродне
Сустрэча каўчэга, які меўся прыехаць з Ваўкавыску, першапачаткова была прызначаная на 11 гадзін раніцы. Аднак прыезд затрымаўся прыкладна на 2 гадзіны, таму вернікам давялося пачакаць. Праваахоўнікам не было патрэбы перакрываць вуліцу: прыйшлі сотні, але ўсё ж такі не тысячы людзей.
Усе жадаючыя, якія не паспелі пакланіцца праваслаўнай святыні ў дзень прыезду, змогуць пабачыць мошчы яшчэ 26 і 27 чэрвеня.
Каўчэг з машчамі будзе падарожнічаць па Беларусі з 20 чэрвеня па 7 ліпеня. Акцыя адбываецца ў рамках святкавання 1000-годдзя смерці святога князя Ўладзіміра пры падтрымцы расейскага фонду Васіля Вялікага. Акрамя Беларусі, мошчы вырашана паказаць і ў 45 гарадах Расеі.
Фота Вольгі Мілавай