Нацыянальны каларыт, гратэск і эротыка: лялькі з бурштынавага ўзбярэжжа прывезлі ў Гродна

|

Найпершая асацыяцыя з лялькай – гэта нешта несур’ёзнае, дзіцячае, тое, што з часам варта зачыніць у шафу альбо наогул выкінуць. Не кожны ведае, што лялька можа быць сапраўдным творам мастацтва і каштаваць немалых грошай.

 

Свет лялек, выкананых сапраўднымі майстрамі з гліны, ільну, тэкстылю, скуры ды іншых матэрыялаў, гарадзенцам дапамагло ўбачыць Літоўскае консульства, якое і выступіла арганізатарам выставы.

 

Выраб лялек лічыцца ў Літве відам мастацтва, адроджаным з небыцця. Таму на выставе можна ўбачыць цэлы калейдаскоп: ад мадэляў у нацыянальных строях з розных частак краіны да гратэскных і лялек з налётам эротыкі – для асабліва вытанчаных калекцыянераў. Больш – у нашым відэарэпартажы!

Убачыць унікальную выставу гарадзенцы і госці горада змогуць да 12 ліпеня.