Летнія кафэ ў цэнтры Гродна: што, дзе, калі

|

Пачнем з навінкі: у гэтым годзе звыклую гандлёвую пляцоўку каля ўнівермага замяніла сімпатычнае вулічнае кафэ пад назвай Amato. У дадзеным месцы можна выпіць кавы на любы густ і назіраць за рухам у цэнтры горада, а таксама атрымліваць асалоду ад вулічных музыкаў. Дарэчы, там і свая музыка нядрэнная.

Час працы: штодня з 11:00 – 23:00 

 

У метрах 50 ад Аmato знаходзіцца “Семафор”. Гэта тое месца, дзе кожны жадаючы можа добра перакусіць. Калi параўноўваць з Amato, то тут і кава танная, і піца смачная. А яшчэ жадаючыя могуць паспрабаваць тут нацыянальную беларускую кухню.

Час працы: штодня з 12:00 – 01:00 

 

Каля Моладзёвага Цэнтра Гродна адкрылі летнюю пляцоўку ад бара “Graffіtі”. Цана даступная і месца добрае. Бар мае багаты асартымент напояў на любы густ.

Час працы: ПН-ЧЦ – 12:00-00:00

ПТ-СБ  – 15:00-05:00

НД – 12:00-00:00

 

Калі прайсці крыху вышэй па вуліцы Савецкай, то можна трапіць у вядомую гарадзенскую пірожню пад назвай “Раскоша”. Менавіта там можна выпіць смачную каву і паспрабаваць свежы дэсерт на любы густ. 

Час працы: штодня з 09:00-00:00 

 

Літаральна ў трох метрах ад райскага кутка для ласуноў знаходзіцца месца для брутальных мужчын. Гарадзенская легенда кажа, што кожны барадаты мужчына атрымлівае 10% зніжку ў бары “LumberJack”. Не так даўно кіраўніцтва піцейнай ўстановы вырашыла вынесці столікі на вуліцу, і гэта была добрая ідэя: мужчыны з радасцю прысаджваюцца тут з кубкам пеннага напою.

Час працы: НД-ЧЦ – 14:00-02:00

ПТ-СБ  – 14:00-04:00

 

Насупраць бара для мужчын знаходзіцца “Губерня”. Таксама улюбёнае месца аматараў папіць піва на вуліцы. Цэннік даступны ды і закуска танная. Галоўнае – пад навесам.

Час працы: штодня з 11:00-23:00

 

Прайшоўшы вуліцу і плошчу Савецкую, можна выйсці на Замкавую, дзе ёсць выдатнае кафэ пад назвай “Starlight”. За кубкам смачнай кавы можна атрымаць асалоду ад самых старых будынкаў горада. 

Час працы: ПН-ПТ – 09:00-23:00

СБ-НД – 09:00-00:00

 

Прайшоўшы Замкавую і згарнуўшы на вуліцу Давыда Гарадзенскага, можна выйсці да Драмтэатра, дзе таксама маецца летняя пляцоўка ад бара “Нестерка”. Цана даступная, але часты рух машын перашкаджае ўтульнаму адпачынку.

Час працы: штодня з 12:00-00:00

Спусціўшыся да Нёмана, можна трапіць у вядомую гарадзенскую “Карчму“. Атрымліваючы асалоду ад выдатных краявідаў, можна замовіць сабе як беларускія прысмакі, так і розныя іншыя кухні.

Час працы: Штодня з 12:00-02:00

 

Зрабіўшы круг па цэнтру горада, мы зноў вяртаемся на плошчу Савецкую. Побач з будынкам Пальчаткавай фабрыкі ў “джунглях” знаходзіцца лятняя пляцоўка ад бара “Магнолия”. Людзі, якія аддаюць перавагу цішынi і адзiноце, могуць быць спакойныя – застанецеся незаўважныя. Варта адзначыць, што ў гэтым месцы самае таннае піва і кава. А яшчэ добрыя i танныя абеды ад рэстарана.

Час працы: штодня з 11:00-23:00

 

Калі вы прайшлі Савецкую і выйшлі да плошчы Леніна, то там таксама маецца вялікая колькасць летніх пляцовак, дзе можна выпіць і перакусіць. Па-за канкурэнцыяй для аматараў пеннага напою з’яўляецца сетка летніх кафэ пад назвай “Бочка”, што знаходзяцца ў парку Жылiбера.

Час працы: штодня з 10:00-23:00

 

Таксама ў парку можна перакусіць у вядомым гарадзенскім фаст фудзе пад назвай “Колобки”. Гэта тое месца, дзе ў асноўным збіраецца гарадзенская моладзь да 18 гадоў. Тут ёсць усё, што ёсць у Макдональдсе + яшчэ і фірмовыя гарадзенскія блінцы з любой начынкай.

 

Час працы: штодня і кругласутачна

 

Каля выхаду з парку маецца яшчэ адна крытая пляцоўка пад назвай “Блин-Ком”. Там можна замовіць як выпіўку, так і гарачы блін.

Час працы: Штодня з 10:00-23:00

 

Ну а каб добра перакусіць каля парку Жылібера, варта перайсці вуліцу Ажэшка і зайсці ў бар “На Телеграфной”.

Час працы: Штодня з 12:00-00:00

 

Варта ўлічваць той факт, што ў асноўным гэтыя летнія ўстановы працуюць толькі пры добрым надвор’і. І гэта, вядома, не поўны спіс кафэ з адкрытай вулічнай пляцоўкай. Мы заўважылі, што ў гэтым годзе іх больш, і гэта значыць, горад развіваецца ў правільным кірунку.