Жывыя статуі, аніматары і музыкі – у Гродне праходзіць фестываль вулічнага мастацтва

|

Свята пачалося з урачыстага проходу калоны ўдзельнікаў ад плошчы Леніна да моладзевага цэнтра “Гродна”

 

 

 

 

Пасля цэрымоніі адкрыцця фестывалю на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра засталіся толькі танцоры – канцэрт, які яны ладзілі, быў адначасова і абласным адборачным турам рэспубліканскага моладзевага фестывалю  “Агонь танца-2015”.

 

 

Астатнія удзельнікі фестываля занялі пляцоўкі уздоўж вуліцы Савецкай – гледачы не засталіся раўнадушнымі ад выступаў мімаў і жывых статуй.

 

 

 

 

Тым часам на плошчы Савецкай адбывалася выстава “крутых аўтамабіляў”. Тут кожны меў шанец сфатаграфавацца на фоне цікавай машына – ад рэтрааўто да сучаснага матацыкла.

 

 

 

Вечарам гасцей свята чакала бітва ді-джэяў і пазней адбылося   фаер-шоў.

 

 

 

 

 

 

 

Працяг свята адбудзецца ў нядзелю 28 чэрвеня. У гэты дзень для  наведвальнікаў арганізаваны майстар-класы па танцах, пантаміме і фаер-шоў. А на заканчэнне свята падрыхтаваны святочны канцэрт.