Як прыезджыя гарадзенцы “білі” мясцовых
Вечарам у нядзелю 28 чэрвеня многія гарадзенскія аматары футболу прыйшлі паглядзець на гульню, у каторай чакалі чарговай перамогі ад мясцовай каманды. Усё пачыналася добра, “Нёман” кантраляваў сітуацыю і не падпускаў суперніка да брамы.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Але на 15 хвіліне госці адкрылі лiк намаганнямі Ягора Зубовіча, які на працягу двух апошніх сезонаў быў лепшым бамбардзірам у гарадзенскай камандзе. Натуральна, пры амаль родных трыбунах, нападаючы “Слуцку” не дэманстраваў радасць ад гола. Ягор толькі перахрысціўся і пабег у бок цэнтра поля.
Пасля гола гарадзенцы аселі на сваёй палове і атрымалі яшчэ адзін гол на 38 хвiлiне. Дублем адзначыўся ўсё той жа Зубовіч.
На перапынак каманды адправіліся пры ліку 2:0 на карысць гасцей.
Не прайшло і 10 хвілін, як гарадзенцы адправіліся ў распранальню, як яны з’явіліся на поле, гатовыя біцца не на жыццё, а на смерць.
Так і скончылася сустрэча, ў якой прыезджыя гарадзенцы “білі” мясцовых гарадзенцаў. Перамог той, хто больш гэтага хацеў.
Заўтра чакайце пасляматчавага інтэрв’ю з Сяргеем Лявіцкім, якое ён даў адмыслова для “Твайго Стылю”.