Архіяпіскап Гурый узначаліў хросную хаду ў Гродне

|

Зранку адбылася святочная служба ў Свята-Раства-Багародзічным жаночым манастыры па вуліцы Давыда Гарадзенскага. Пасля службы – хросная хада вакол манастырскага комплекса ў памяць 23-й гадавіны “вяртання абіцелі”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Манастыр мае цікавую і няпростую гісторыю. Яго збудаваў у першай палове XVIII ст. адзін з самых таленавітых архітэктараў Рэчы Паспалітай Іосіф Фантана ў стылі позняга барока для манашак-базылянак. То бок храм належаў грэка-католікам. Пасля скасавання Уніі ў Расейскай імперыі, у 1843 годзе манастыр быў перададзены праваслаўнай царкве.

 

За савецкім часам тут месціўся ДОСААФ, а з 1976 г. – адзіны ў Беларусі Музей гісторыі рэлігіі. У 1992-м гарадскія ўлады, нягледзячы на пратэсты грэка-католікаў, перадалі храм праваслаўнай царкве. Кожная з канфесіяў і зараз лічыць храм сваім, спрэчка дагэтуль не скончаная.

 

Здымкі  Вольгі Мілавай