“Ведай сваю каманду!”: футбалісты “Нёмана” з’явіліся на білбордах і сіцілайтах у Гродне

| Без катэгорыі

Гарадзенцы ведаюць гэту кампанію па такіх праектах, як дзіцячы турнір па футболу Baby Cup, і спаборніцтвы для фанатаў пад назвай Fans Cup. Здаецца, так проста сфатаграфаваць футбалістаў і размясціць здымкі на білбордах горада. Але чамусьцi раней ніхто гэтым не займаўся. 

Напрыклад, сталічныя каманды “Дынама” ужо даўно размясцілі свае банеры па ўсёй краіне. А ў Гродне толькі пачынаецца рэклама роднага клуба. Варта адзначыць, што гэта ўжо лепш, чым мець плакаты з мінскімі спартоўцамі, якія заклікаюць падтрымліваць іх.

Увасобіць ідэю ў рэальнасць хлопцам з кампаніі “Карпарацыя Спорту” дапамог фатограф Іван Малiгон.

Мэта праекта “Ведай сваю каманду!” – зрабіць так, каб гульцоў нашага клуба пазнавалі ў Гродне і за яго межамі. Бо ў наш турыстычны горад прыязджае мноства гасцей з іншых краін і гарадоў. Нам хочацца паказаць ім, што мы заўзятары сваёй роднай каманды, і ганарымся ёй. Вядома, згуртаванай можа стаць толькі тая каманда, якая мае моцную духоўную падтрымку. Мы спадзяёмся, што дзякуючы нашаму праекту, жыхары горада часцей будуць успамінаць пра футбол, пра каманду “Нёман”, а таксама больш актыўна пачнуць наведваць матчы.

 

Калі надаваць увагу пытанням мэнеджменту і раскрутцы брэнду “Нёман”, то гэта нязменна прывядзе да росту колькасці людзей на трыбунах. Але пакуль першыя крокі гэтага праекта робяцца толькі на “чыстым” энтузіязме і не нясуць ніякай камерцыйнай выгады. Наступныя намаганні ў  прасоўванні каманды непазбежна будуць патрабаваць ад  кіраўніцтва клуба матэр’яльнай падтрымкі. Мы спадзяемся, што на тое не трэба будзе доўга чакаць, бо ў перспектыве ёсць яшчэ шмат iдэй,– распавёў фатограф Іван Малiгон 

Дарэчы, яшчэ адным складнікам рэкламы і прасоўвання клубу “Нёман”  стаў новы аўтобус.

 

Больш здымкаў на білбордах глядзі тут:

А ёсць яшчэ і здымкі на сіцілайтах: