Паўплывай на планы развіцця Гарадзеншчыны

|

Праект канцэпцыі прадугледжвае, што Гарадзеншчына стане рэгіёнам з высокім узроўнем жыцця насельніцтва, у якім будуць створаныя шырокія магчымасці для самарэалізацыі жыхароў рэгіёна, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, роста канкурэнтаздольнасці эканомікі, стварэння бяспечнага асяроддзя і г.д.

 

Каардынаваць выкананне Стратэгіі павінен будзе Каардынацыйны камітэт, створаны пры аблвыканкаме. Мяркуецца, што ў яго склад увойдуць прадстаўнікі грамадскіх і камерцыйных арганізацый, ВНУ, навукова-даследніцкіх  установаў.

 

“Твой стыль” публікуе поўную версію праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г.

 

Вы таксама маеце магчымасць паўплываць на змест Стратэгіі, запоўніўшы да 5 ліпеня электронную анкету.