“Кіпень” з “Крыгі”: карціны супраць вайны

|

Больш за дзесятак вялікафарматных алейных палотнаў мастачка напісала цягам апошніх двух год – акурат на хвалі ўкраінскай трагедыі. Аднак глядач не ўбачыць на іх танкаў, жаўнераў, сцягоў, крыві або іншых прыкметаў батальнага жывапісу. На большасці карцін – выявы …імбрыкаў у розных канфігурацыях. Адсюль і асацыяцыі з “кіпнем” ды “кухоннымі войнамі”.
Ларыса прызнаецца, што не мае ва Ўкраіне родных, аднак падзеі настолькі закранулі сэрца мастачкі, што эмоцыі выліліся ў серыю працаў з тонкім антываенным пафасам.

Ларыса Макатун жыве і працуе ў Менску. Яе выставы праходзілі як у Беларусі, так і за яе межамі, напрыклад у Францыі ды Расеі. У галерэі “Крыга” мастачка ладзіць свій вернісаж таксама ўжо не ў першы раз.

 

Зазірнуць на выставу можна будзе да 20 ліпеня.