Справы “Нёмана” перад гульнёй са “Славіяй”

|

У Мазыры жоўта-зялёныя будуць сустракацца з мясцовай “Славіяй”, якая на дадзеным этапе ідзе на 8 месцы і мае на 3 ачкі больш, чым “Нёман”.

 

Нагадаем, што пасля ўдалай серыі з 4 матчаў, гарадзенцы буйна саступілі ў сябе дома “Слуцку” з лікам 4:0.

 

Да матчу са “Славіяй”, падапечныя Сяргея Саладоўнікава падышлі практычна без страт, за выключэннем афрыканскага паўабаронцы – Бебе, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў шпіталі. Таксама бясследна знік Іван Дзянісевіч; у клубе пагаворваюць, што футбаліст узяў адпачынак за свой кошт.

 

Магчыма ў дзень гульні гарадзенцам прыдзецца супрацьстаяць не толькі Славіі, але і надвор’ю. Па прагнозах, 4 ліпеня тэмпература будзе дасягаць 30 градусаў. 

 

У апошніх матчах нападзенне жоўта-зялёных не радуе. Шмат часу на лаўцы сядзіць Дзмітрый Кавалёнак, таму цікава, ці дасць Сяргей Саладоўнікаў шанец нападаючаму гарадзенскай каманды.

Матч пачнецца ў 15:30. Прамую трансляцыю можна будзе паглядзець на афіцыйным сайце каманды.

Пасля першага круга, мы падвядзем вынікі і пагутарым са спецыялістамі.