Кірха рыхтуецца прыняць фестываль арганнай музыкі: будаўнічыя працы не спыняюцца нават у выходныя. ВІДЭА-АНОНС

Сёлета ў Гродна завітаюць музычныя госці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі і Літвы.

 

Акрамя арганнай музыкі ў праграме прагучаць дуэты з габоем, альтом і оперным вакалам і пантаміма ў суправаджэнні аргана.

 

З нагоды падрыхтоўкі да свята будаўнічыя работы па рэстаўрацыі кірхі не прыпыняюцца нават у выходныя: будаўнікі прадпрыемства “Гроднапрамбуд” зараз перакрываюць дах, каб скончыць працу да пачатку фестываля.

 

 

 Пастар лютаранскай царквы Уладзімір Татарнікаў і арганістка кірхі Вера Латышава запрашаюць гарадзенцаў і гасцей горада наведаць музычныя імпрэзы:

 

 

Канцэрты ў межах фестываля будуць дабрачыннымі, атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы храма.

 

Расклад выступаў:


6 чэрвеня, 18.00 – канцэрт-адкрыццё – 1

7 ліпеня – 18.00

9 ліпеня, 18.00 – канцэрт-адкрыццё – 1

10, 11, 12 ліпеня прануецца праводзіць па 3 канцэрты ў дзень – а 14.00, 16.00, 18.00

12 ліпеня пройдзе канцэрт-закрыццё, які таксама паўтараць тройчы:

у 14.00, 16.00 і 18.00.