“Нёман” у супрацьстаянні са “Славіяй” атрымаў адно ачко

|

У гэты дзень супернікам жоўта-зялёных, акрамя “Славіі”, з’яўлялася яшчэ і гарачае надвор’е, якое падчас матчу даходзіла да 30 градусаў. За 90 хвілін гульні суддзя два разы спыняў матч, каб даць адпачыць гульцам.

Але і гэтыя перапынкі і свежыя гульцы ў абедзвюх камандах не прынеслі жаданых для гледачоў галоў.

 

На працягу ўсяго матча гарадзенцы ўпэўнена абараняліся і пераходзілі ў контратакі, але на 93 хвіліне ледзь не прапусцілі мяч ад свайго былога гульца Валерыя Тарасенкі. Яго удар парыраваў Васiлючэк, якому зноў далі месца ў стартавым складзе.

 

Такім чынам “Нёман” заканчвае першы круг на трэцім месцы з канца турнірнай табліцы, набраўшы ў 13 гульнях 13 ачкоў. 

 

4 ліпеня. “Славія”, Мазыр – “Нёман” 0-0

 

Зусім хутка мы пагутарым са спецыялістамі і прааналізуем выступ жоўта-зялёных у першым крузе.