“Купальская ночка шчасця” ў Верцялішках: скокі праз вогнішча, фаер-шоў і поўня ў вадзе

Здаўна лічылася, што толькі супольнае выкананне абрадаў можа даць абарону ад злых сілаў і забяспечыць дабрабыт. Жыхары Верцялішкаў пра гэта не забылі – усёй вёскай ад малога да старога сабраліся ля прыдарожнага возера святкаваць Купалле.

 

Дзяўчаты традыцыйна плялі вянкі з травы, якія пасля кідалі ў возера.

Па традыцыі абавязкова трэба было памыць рукі – для ачышчэння ад усяго благога і кепскага. Ачышчальнай моццу валодае і вогнішча.

Не абышлося і без традыцыйных танцаў: ўзяўшыся за рукі, удзельнікі Купалля танцавалі “Верабейчык” ды “Ойру-Ойру”.

Калі сцямнела, пачаліся канцэрт і дыскатэка, якія было чуваць здалёк: самыя сапраўдныя, зусім не містычныя ды-джэі і артысты весялілі мясцовую публіку. Але шукаць цуды ў напоўпе – спарава няўдзячная, дзівосы звычайна адбываюцца трохі далей ад шумных месцаў.

 

Напрыклад, ля вогнішча, якоя расклалі на беразе стаўка. Сюды падыходзілі тыя, хто вырашыў пагрэцца ці паглядзець на полымя. Яно заўсёды заварожвае, а ў купальскую ноч лёгка можна паверыць, што агонь падзеліцца сваёй сілай з тымі, хто прыйшоў да яго.

align=”” width=”515″ height=”330″ > 

Самыя смелыя і спрытныя рызыкавал нават скакаць праз вогнішча – гэты звычай абяцае спаліць усё кепскае, што назапасілася ў чалавеку за год – прайсці ачышчэнне агнём.

 

 

Сапраўднымі валадарамі агню выглядалі і артысты фаер-шоў “Ergo bibamus”, якія завіталі на свята – у агні яны дакладна не гарэлі. Магчыма, гэтай ноччу ім сапраўды дапамагаў Дух Агню.

 

 

Калі зусім сцямнела, над стаўком, як па замове, узышла чырвоная поўня, і вада заігралі дзіўным зманлівым святлом… Зрабіць здымкі русалак, нажаль не атрымалася, а  размаўлялі але адбітак поўні ў вадзе таксама ўражвае.

 

 

Пасля такога святкавання сапраўды хочацца верыць, што Духі Агню, Вады і Паветра існуюць і дапамогуць добра пражыць год да наступнага Купалля.

 

 

Больш здымкаў глядзіце ў галерэі: