“Купальская ночка шчасця” ў Верцялішках: скокі праз вогнішча, фаер-шоў і поўня ў вадзе
Па народных паданнях купальская ноч гэта містычны час, калі рэкі свецяцца дзіўным святлом, бо ў іх купаюцца душы памерлых продкаў у выглядзе русалак, па зямлі ходзяць ведзьмы і духі а расліны і звяры могуць гаварыць. Каб спраўдзіць, што адбываецца ў гэты час насамрэч, “Твой Стыль” наведаў “Купальскую ночку шчасця”, што святкавалася 4 ліпеня ў Верцялішках.