Гарадзенскія байкеры зладзілі мотавяселле
З нагоды ўступлення ў шлюб Жэня і Ніка запрасілі сваіх сяброў-байкераў зладзіць мотапрабег “Формула кахання” па вуліцах Гродна. Калона матацыклістаў праехала 4 ліпеня па гораду ад вуліцы Дамброўскага да Новага замка, дзе мелася адбыцца рэгістрацыя.
“Для нас матацыкл гэта не проста сродак перамяшчэння, ці спосаб падарожнічаць. Матацыкл – гэта лад жыцця”, кажа Жэня. А Ніка дадае, што менавіта агульнае захапленне байкамі натхніла іх зладзіць на матацыклах нават вяселле.
Застаецца толькі пажадаць маладзёнам, якія ўварваліся ў новае сямейнае жыццё “з ветрыкам” добрай дарогі на доўгія гады. І – ні цвіка, ні жэзла.
Здымкі Ірыны Новік.
Пра гісторыю матацыкла “Нёман” а таксама пра гарадзенскія цікавосткі пад час вяселляў чытайце на “Тваім Стылі”:
11 пратаколаў складзена на вясельны картэж у Гродне
Маладыя з Гродна на вяселлі замест кветак прымалі дапамогу на сабачы прытулак