“Навошта нам мора, калі ёсць Нёман”: гарадзенцы захапілі нёманскі пляж

| Без катэгорыі

Лета – сезон адпачынкаў. Многія гарадзенцы адправіліся ці яшчэ адправяцца на марскія курорты. Толькі не ва ўсіх ёсць магчымасць паехаць адпачываць за мяжу. Але гарадзенцы не губляюцца і адпраўляюцца на адпачынак да бліжэйшых вадаёмаў – на возера Юбілейнае і Нёман. 

 

Людзі з радасцю плаваюць ў рацэ і пры гэтым кажуць: “Навошта нам мора, калі ёсць Нёман!” Глядзіце наш фотарэпартаж з пясчаных нёманскіх берагоў!