“Эхо 2015”: трэці фестываль андэграуднай музыкі сабраў сотні гарадзенцаў

На ўваходзе ў Велес наведвальнікаў сустракалі чырвоная дывановая дарожка і сімпатычная арганізатарка ў вяночку. На фестываль, дарэчы, абодва дні можна было прыехаць бясплатным аўтобусам.

 

На фестывалі ўжо традыйна ёсць пляцоўка для майстроў hand-made. Сёлета можна было набыць упрыгожанні, набіць аўтарскі прынт на майку і атрымаць нешта цікавае на фрымаркеце – сярод адзення і касет мы знайшлі нават фільтр для вады!

0 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

 

Адметнасцю фестываля з’яўляецца і тое, што сюды дазваляюць прыносіць свае напоі – у тым ліку і алкагольныя, хаця на месцы яны таксама прадаюцца. Для тых, каму алкаголю замала, быў арганізаваны сэрвіс пракату кальянаў ў шклянцы (стакане) – “стакальяная”. А той, хто не ўжывае ні таго, ні другога, мог пакаштаваць розныя віды кавы ад кафэ “Манафактура”.

 

Трэба адзначыць, што “сэрвіс” на фестывалі сапраўды вырас: калі ў мінулым годзе з ежы можна было набыць толькі сасіску ў цесце, то ў гэтым арганізавалі паўнавартаснае харчаванне, у тым ліку веганскае. А таксама прапаноўвалі ачысціць свае чакры ў бані.

 

Каб гледачы арыентаваліся на “Велесе”, арганізатары стварылі адмысловую мапу, якую можна было паглядзець на ўваходзе. Дапамагалі і ўказальнікі тыпу “Ежа”, “Hand-made”. На “Эхо” сярод наведвальнікаў мы пачулі беларускую, рускую, польскую, ангельскую мовы.

 

Выступ першага гурта затрымалі аж на дзве гадзіны, але, здаецца, гэта нікому не перашкодзіла насалоджвацца сонцам, прыемнай кампаніяй і атмасферай. Першымі выступілі мясцовыя рэзідэнты “Демонтаж характера”, якія граюць на фестывалі штогод і добра знаёмыя публіцы.

 

5 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

4 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

2 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

6 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

8 align=”” alt=”Фестываль Эхо 2015″ width=”515″ height=”343″ >

За імі – гурт “Slowner”, дзе салідны кантрабасіст спяваў тоненькім голасам. 

Pafnuty’s dreams вядомы гарадзенцам па фестывалі нямога кіно і музыкі. На “Эхо” яны таксама выступалі пад нямыя фільмы на экране і выкарыстоўвалі незвычайныя музычныя інструменты і спецэфекты.

Закончыўся дзень выступам гурта “ЙЁ Котята”. А ноччу тыя, хто не з’ехаў у горад, мог танцаваць пад сэты дзіджэяў.

 

На другі дзень таксама можна было прыняць удзел у майстар-класах па хатха-йозе і акторскаму майстэрству, а закаханым  – у жартаўлівым вянчанні. А таксама паслухаць беларусаў Hamlet His Highness, Сяргея Пукста і Musterlide, пецярбуржцаў Лемондэй і арганізатараў фэста Earworn. Скончыўся другі дзень, як і першы – у 5 гадзін раніцы. З першымі промнямі сонцамі людзі клаліся спаць ці з’язджалі ў горад.