Трэшчыны, ямы і дзіры наскрозь: як выглядаюць тратуары на Новым мосце

|

Нядаўна горад скалыхнула трагічная навіна пра тое, што на Новым мосце (у раёне вуліцы Паповіча) веласіпедыст збіў пешахода, які памёр ад атрыманай траўмы галавы. Пешаход і веласіпедыст сутыкнуліся на праезднай частцы моста, аднак на праблему можна глянуць і з іншага боку – тратуары на Новым мосце такія, што хутка па нім цяжка будзе не тое што праехаць весіпедысту, але і прайсці звычайнаму пешаходу. 

Праездную частку моста пакрылі новым асфальтам пяць гадоў таму, і выглядае яна цалкам прыстойна. А вось капітальнага рамонта тратуараў у 21 стагоддзі яшчэ не было. Яны поўнасцю пакрытыя трэшчынамі, ямамі, з асфальта выступаюць металічныя канструкцыі.

Ёсць дзіры, праз якія бачныя хвалі Нёмана.

Такі стан утварыўся не адразу, але лапікавымі рамонтамі відавочна абыйсціся ўжо нельга.

Па мосце штодня праходзяць сотні людзей і праязджае мноства веласіпедыстаў. Ды і непрыстойна, каб так выглядалі тратуары аднаго з самых важных мастоў горада. Тым больш, што афіцыйная назва моста (пра яе, праўда, не ведаюць гараджане) гучала ў 1970-х гг. ганарова – “Мост будаўнікоў”.