Гром і дождж талентам не перашкода: На вуліцы Таўлая прайшоў дзіцячы канцэрт
Першапачаткова выступ планаваўся на суботу, але з-за шматлікіх раз’ездаў мерапрыемства перанеслі на панядзелак, 6 ліпеня.
Саша, Насця і Наташа – дзяўчынкі, якія хочуць выступаць на вялікай сцэне. Ім усяго толькі 9 і 11 гадоў. Але яны ўжо зараз хочуць пра сябе заявіць. Выступаюць пакуль што для сваіх – мясцовых жыхароў. Дзяўчынкі ўпэўненыя, што даб’юцца поспеху.
– Нам ужо прапаноўвалі выступаць і ў школах, і на іншых канцэртах. Напрыклад, Насця ў нас танчыць, а Наташа спявае. Разам мы можам дабіцца поспеху. На нашай вуліцы мы ўжо вядомыя. Назва наша “Поп зоркі”, – распавяла Саша.
Моцны дождж і навальніца не перашкодзілі запланаванаму дваццаціхвіліннаму выступу дзяцей. Мерапрыемства скончылася доўгімі апладысментамі тых, хто прыйшоў.
Дзяўчынкі абяцаюць, што ў будучыні яны збяруць яшчэ больш людзей і выйдуць на новы ўзровень.