Апранутыя і экіпіяваныя
У канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў у памяшканнях Старога (і Новага) замкаў размяшчаўся Гродзенскі кадэцкі корпус. Экспазыцыя ўзораў сучаснай формы будзе прадстаўленая ў зале, дзе калісьці праводзіліся афіцэрскія зборы і балі.
Прадстаўленыя больш за 30 узораў вопраткі – толькі частка калекцыі факультэта, якая акрамя сучаснай формы ўтрымоўвае нямала ўзораў мінулых гадоў. Экспазыцыя дае поўнае ўяўленне аб тым, як апранутыя і экіпіяваныя вайскоўцы, якія матэрыялы і тэхналогіі выкарыстоўваюцца сёння для стварэння ваеннай формы.
Экскурсаводамі выставы, якая прадоўжыцца да канца жніўня, будуць курсанты.
Па інф. БелТА