Цяпер у Гродне на адзін замак больш: У парку Жылібера пабудавалі яшчэ адзін Стары замак
Доўгі час кіраўніцтва парку думала, якім зрабіць замак: у які можна будзе зайсці ці ўсё ж такі абыйсціся маленькім макетам. У выніку выбралі другі варыянт.
Зрабілі замак з сілікатных блокаў з дэкаратыўнай тынкоўкай, максімальна блізка узнавіўшы яго ў выглядзе XIV – XVI стагоддзяў (часоў Вітаўта). Замак яшчэ не цалкам зроблены.
Праект майстра Сяргея Бiльдpука сапраўды унікальны, бо ўбачыць замак менавіта XIV – XVI стагоддзяў у нас магчымасці няма. Далей у планах аўтара праекта і адміністрацыі парку – узнавіць іншыя знакавыя помнікі архітэктуры і значныя для Гродна месцы.
Макет замка размясціўся на газоне, дзе ў мінулым годзе ляжаў Цмок, сплецены з лазы майстрам Яўгенам Блудавым. У Гродне “Стары замак” будзе першым макетам помніка архітэктуры, усталяваным на адкрытым паветры.