У цэнтры горада падымаюць стары брук, каб знайсці пашкоджаную трубу
Вядомым гарадзенскім кафэ і рэстаранам прыйшлося зачыніцца з-за прабоіны трубы, якая ўтварылася пад брукам па вуліцы Савецкай. Усё скрыжаванне засталося без вады.
Да месца аварыі падвозяцца бочкі з вадой.
На дадзены момант на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Гроднаводаканала і Рамаўтадара. Спецыялісты ўпэўнены, што да канца працоўнага дня справяцца з праблемай.
Зараз рабочыя падымаюць старую брукаванку, каб знайсці трубу, якая пацякла. Але відавочцы работ сцвярджаюць, што верагодна, прыдзецца паднць брук з вялікай плошчы, каб адшукаць месца пашкоджання трубы.
align=”” width=”515″ height=”386″ >