Раскопкі на тэрыторыі Старога Замка працягваюцца

На месцы, дзе раней стаяла сталярная майстэрня, пабудаваная ў 1950-ых гадах, студэнты актыўна вядуць працы.

 

Не так даўно была знойдзена вялікая колькасць розных прыступак і карнізаў, датаваных розным часам. Эксперты расчышчаюць экспанаты і імкнуцца вызначыць, што б гэта магло быць і ўсталіць час, да якога належаць знаходкі.

 
Пакуль частка студэнтаў вядзе раскопкі, іншая частка старанна вымывае знаходкі знойдзеныя за некалькі дзён.

Сярод адшуканых артэфактаў вялікая колькасць аскепкаў посуду розных часоў. Самае каштоўнае, з таго што да гэтай пары  ўдалося знайсці, гэта медальён з малюнкам святога. Дату знаходкі вызначаюць.

 
Раскопкі на тэрыторыі Старога замка працягваюцца.