Горад у здымках: 9 лiпеня 2015
Сённяшні дзень прынёс пахаладанне ў наш горад, пачаліся кароткачасовыя дажджы. Але гэтае надвор’е не перашкодзіла гарадзенцам выходзіць з дому ў горад.
Для многіх раніца пачалася не з кавы, а з дрэннага настрою. У звыклых кавярнях, дзе гараджане любяць піць каву, не было вады. Водазабеспячэнне аднавілі толькі ўвечары, а рамонтныя работы на вуліцы Савецкай працягнуцца яшчэ ўсю ноч.
Таксама сёння над горадам можна было пабачыць самалёты і верталёты – у аэрапорце пад Гродна праводзіліся вучэнні.
Заўтра 10 ліпеня яшчэ больш пахаладае. Паветра прагрэецца толькі да +18.
Падобнае надвор’е чакае гарадзенцаў і ў суботу.