Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 10-12 ліпеня
ВЫСТАВА “Лялькі”
Калі: 10-12 ліпеня, 10.00-19.00
Гэтыя выходныя – апошняя магчымасць убачыць выставу лялек, арганізаваную Генеральным консульствам Літвы ў Гродне і Саюзам мастакоў Літвы. У Гродзенскай выставачнай зале можна будзе пабачыць каля 60 лялек літоўскіх мастакоў, зробленых з растайстайных матэрыялаў – гліны, ільну, скуры і тэкстылю.
Дзе: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
За колькі: 10-20 тыс.
МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ АРГАННАЙ І КЛАСІЧНАЙ МУЗЫКІ ARS ORGANI GRODNENSI
Калі: 10 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00
11 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00
12 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00 – канцэрт-закрыццё
Фестываль арганнай музыкі завяршаецца. На гэтых выходных яшчэ можна паспець трапіць на выступы музыкаў з Беларусі, Расіі і Літвы. У праграме – творы дзясяткаў выбітных кампазітараў арганнай музыкі.
Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а
За колькі: прымаюцца ахвяраванні. Колькасць месцаў абмежаваная
ГАСТРОЛІ РАСіЙСКАГА ДЭЛЬФІНАРЫЯ
Калі: 10 ліпеня, 19.00
11 ліпеня, 13.30
12 ліпеня, 16.30
У праграму дэльфінарыя ўваходзяць выступы паўночных марскіх львоў, вясёлых марскіх коцікаў і палярных дэльфінаў-бялух.
Дзе: пр-т Касманаўтаў, ля гіпермаркета “Алмі”
За колькі: ад 120 тыс. да 150 тыс.
СПЕКТАКЛЬ “РОЖДЕНИЕ”
Калі: 10 ліпеня, 19.00
Камедыя расказвае гісторыі некалькіх цяжарных жанчын. Але потым у цэнтры застаецца адна сям’і. То бок не зусім сям’я і не вядома, ці стане ёй.
Дзе: Гродзенскі драматычны тэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 тыс.
ГУЛЬНЯ-КВЭСТ “ОТРЫВ”. “ЛЕТНЯЯ КОЛЛЕКЦИЯ”
Калі: 11 ліпеня, 9.00-19.30
“Отрыв” – гэта гульня-даведнік для раварыстаў і пешаходаў. Яна будзе праходзіць ужо трэці раз. Цягам гульні можна будзе пабачыць тры дзясяткі цікавых аб’ектаў і месцаў у горадзе, якіх не ўбачыш падчас звычайнай экскурсіі. Разам з удзельнікамі гэтыя месцы могуць абайсці і гледачы.
Пешаходныя і вела-каманды будуць спаборнічаць у веданні гісторыі і геаграфіі Гродна. У складзе каманды можа быць 1-3 чалавекі. Паводле арганізатараў, галоўны прыз, які атрымае кожны – гэта ўражанні і новыя веды пра горад.
Дзе: Новы замак, вул.Замкавая, 20.
За колькі: 200-300 тыс. за каманду
ПІКНІК “МАЗГАБОЙНІ” НА ВЕЛЕСЕ
Калі: 12 ліпеня, 12.00
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Мазгабойня” выязджае на пікнік. Удзельнікі акрамя інтэлектуальных спаборніцтваў змогуць пагуляць у фрысбі, бадмінтон, настольныя гульні і інш. Даехаць можна на аўтобусе, які арэндуюць арганізатары.
Дзе: база адпачынку “Велес”
За колькі: 120 тыс. – на аўтобусе, 100 тыс. – уласным транспартам
ІВАН КУПАЛА Ў МАЁНТКУ “КАРОБЧЫЦЫ”
Калі: 12 ліпеня, 17.00
У праграме дзіцячыя і дарослыя забавы, хараводы, конкурсы, магічнае ачышчальнае вогнішча, пошукі папараць-кветкі і лоўля рыбак рукамі.
Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”
За колькі: уваходны білет у комплекс – 40 тыс. для дарослых, 25 – для дзяцей
СПЕКТАКЛЬ “№13”
Калі: 12 ліпеня, 19.00
Камедыя ўдала ідзе ў Гродне з 2011 года.
Дзе: Гродзенскі драматычны тэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 тыс.