Нёман мялее і прыносіць гісторыкам новыя знаходкі

|

Цягам апошняга месяца ўзровень вады ў Нёмане трымаецца ніжэй за небяспечную адзнаку. На мінулым тыдні вада ў рацэ апусцілася на 45 сантыметраў.

 

Па словах інжынера-гідролага Гроднааблгiдрамета Святланы Ракашэвiч, небяспечнай з’явай для суднаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см. Палепшыць сітуацыю змогуць хіба што моцныя і працяглыя дажджы.

З-за таго, што Нёман змялеў, актывізаваліся рыбакі і аматары даўніны. Штодня на берагах Нёмана можна заўважыць як людзей з вудамі, так і людзей, якія разглядаюць берагі.

 

Наш карэспандэнт прайшоўся паўз рэчку і за 10 хвілін зрабіў некалькі цікавых знаходак:

align=”” width=”515″ height=”386″ > 

А вось блогер Мечыслаў Супрон днямі знайшоў  драўлянае прыстасаванне для мыцця бялiзны i каменную сякеру з прасвідраванай адтулінай. 

 

Дарэчы, Нёман змялеў не толькі ў Гродне. Чытачы паведамляюць, што ў Бярозаўцы ўзровень ракі стаў па калена. Таксама кажуць, што на паўметры ўпала вада ў возеры Свіцязь.

 

 Фота аўтара i Мечыслава Супрона