Аўгустоўскі канал збірае “Суседзяў” на веламарафон

|

Для удзелу ў веламарафоне не існуе абмежаванняў ні па ўзросту, ні па прафесіяналізму. Кожны ўдзельнік сам выбірае для сябе дыстанцыю – марафон (60 км), паўмарафон (38 км) ці міні-марафон (9 км) і адну з  37 заліковых катэгорый.

 

Такі шырокі спектр магчымасцяў удзелу ў веламарафоне абяцае і вялікую колькасць прызоў. Арганізатары абяцаюць, што больш за сотню удзельнікаў атрымаюць узнагароды.

 

Звярніце увагу, што:


– Зараз магчымы камандны ўдзел у марафоне. Гэта не толькі дае шанец на дадатковыя ўзнагароды, але і паскарае працэс рэгістрацыі.

 

– Пераз стартам адбудзецца Дзіцячы заезд (200 м). Для ўдзелу ў ім бацькам трэба ўзяць з сабою ровары (ці бегавелы) і шлемы (!) для дзяцей.

 

Даведацца пра веламарафон больш падрабязна і падаць заяўку на ўдзел можна на старонцы веламарафона.

 


Праграма спаборніцтваў:


09.00 – 11.00  – рэгістрацыя ўдзельнікаў

11.30           – старт дзіцячага заезда

12.00           – старт Марафона

12.05           – старт Міні-марафона

12.20           – старт Паўмарафона

17.00           – узнагароджанне, закрыццё спаборніцтваў

 

Марафон у гэтым годзе стартуе пяты раз. Пра падзеі і рэкорды “Суседзяў” у мінулым годзе таксама чытайце на “Тваім Стылі”.