Матч у Мінску без станоўчага выніку: футбалісты “Нёмана” прайгралi “Дынама”
Упершыню ў гэтым сезоне за “Нёман” выйшлі Павел Савіцкі і Сяргей Кавалюк. Было відаць на поле, што “пачаткоўцы” разам з Горбачам, якi бегаў ў нападзенні, змянілі тактыку каманды.
Ужо на 12 хвіліне Савіцкі мог вывесці “Нёман” наперад, але пасля падачы вуглавога Паўлу крыху не хапіла да ўзяцця варот. Праз 2 хвіліны ўсё той жа Савіцкі дакладным пасам выводзіць Горбача і Бомбеля ў штрафную, дзе ў выніку апошнi трапляе ў штангу.
Агрэсіўна дзейнічалі падапечныя Сяргея Саладоўнікава ў першым тайме. З небяспечных момантаў можна вылучыць ўдар Бомбеля ў штангу на 14 хвіліне.
Хоць і пачаў “Нёман” актыўна гульню ў другім тайме, але ўсё ж прапусціў. Спачатку на 53 хвіліне Адамовіч эфектна паклаў мяч у дзевятку брамы Васiлючэка, а праз 7 хвілін чарнагорскі нападаючы Бечырай падвойвае перавагу “Дынама”. Як гарадзенскія футбалісты не стараліся, але нічога ў другім тайме ля брамы Гутара ў іх не атрымлівалася зрабіць. Так і скончыўся матч з лікам 2:0 на карысць “Дынама”.
Наступны матч гарадзенцы правядуць толькі 9 жніўня. На сваім полі жоўта-зялёныя будуць прымаць футбалістаў “Гомеля”.
Фота ФК “Нёман”