Мемуары эмігранткі – 4. З Леонам усё ў парадку

 – Ты там ясі? – О, богі! – Мама –  яна такая мама!

 

– Так, канечне. Не галадаю.

 

– Што ты ела сёння? – гэта так прыемна і раздражняльна адначасова. Проста фантан пачуццяў.

 

 

 

– Мама! У мяне ўсё выдатна! Я ем некалькі разоў на дзень, як і кожны ў сям’і. Да мяне вельмі добра ставяцца, мне камфортна. Я не ў турме! Калі ласка, супакойся …

 

Ну, так, знайшла, што сказаць: “Калі ласка, супакойся”. Калі мне кажуць, падобнае, хочацца страляць.


Але і праўда – усё нармальна. Праграма au pair  (удваіх, у пары, фр.  – рэд.), па каторай я прыехала ў Швецыю,  гэта штосьці падобнае на культурны абмен. Адначасова –  выдатны спосаб зваліць на нейкі час за мяжу.

 

Жыць трэба ў сям’і. З іх – медстрахоўка, пражыванне, харчаванне і кішэнныя грошы (сума, на якую можна разлічваць у месяц, залежыць ад краіны). З цябе – 25 працоўных гадзін на тыдзень. Тое, што будзеш рабіць – гэта дапамагаць справіцца з дзіцём. Абавязкі розныя могуць быць.

 

Я вось апякуюся над чатырохгадовым малым. Яго трэба адвесці у садок, потым  забраць  і трошкі пагуляць. Камунікацыя з хлопчыкам на рускай. За год можна выдатна падцягнуць ангельскую і паспрабаваць засвоіць шведскую.

 

Што грэе мяне больш за ўсё, то гэта тое, што  можна не адчуваць сябе працоўным канём. Кантракт ёсць, так. Але выглядае ўсё так, нібы я прыехала да добрых знаёмых пагасцяваць.

 

 

 

За тыдзень знаходжання ў Стакгольме я асабліва не напружвалася. Кантракт пакуль не падпісаны, але ўжо пачалі рыхтаваць дакументы. Бо з сям’ёй, што мяне запрасіла, нам разам камфортна.

 

Што я раблю? Сплю, ем, падтрымліваю гаворку на філасофскія тэмы і выконваю маленькія даручэння, праз якія мяне ненавязліва адаптуюць да горада.


Днямі  прапанавалі здейсніць  новую «місію» – з’ездзіць за кветкай ў IKEA, што месціцца халера ведае дзе. Ооокей … Мне патлумачылі, як туды дабрацца. Прыйшлося ў метро пераходзіць з лініі на лінію, на канцавым перасаджвацца ў аўтобус і “вуаля” – я на месцы!

 

 

Згубіцца ў IKEA – страшны сон. Некалькі паверхаў, вар’яцкія адлегласці, забітыя чым заўгодна і –  людзі-зомбі. Пасля 40 хвілін гэтага кашмару знайшла такі кветку. Выдатна, што не “пунсовенькую”!

 

 

Пачула рускую гаворку – азірнулася: натоўп “землякоў”. Паспешна адвярнулася і адышла. Традыцыя.

 

Калі звярнуцца да генеалагічнана дрэва маёй сям’і, то высветліцца, што я на 75% руская. Але гэта мой маленькі сакрэт. Зараз, праўда, трохі больш адчувальны для мяне. Дакладней, для таго адэкватнага, талерантнага чалавека, якім я імкнуся быць.

 

Не пераношу імперскія замашкі! А рускіх турыстаў відаць здалёк. Здаецца, яны ўсюды адчуваюць сябе, як дома. Заўсёды ўражвала іх шчырае здзіўленне, што, напрыклад, літоўцы не разумеюць рускую: “А, ведаеце, павінны!”

 

Як аказалася, у гэтым пытанні “мае”  шведы са мною салідарныя: “У такой багатай краіне столькі галечы і п’янства. Вакол  карупцыя. А ганарлівасці – вышэй за ўсякае разуменне”. Усё гэта вынік працы сістэмы. Навошта ўлада росьціць у людзях такога кшталту дух “патрыятызму”? Можа таму, што так зручней кіраваць? Падзяліць увесь свет на сваіх і чужых, стварыць “вобраз ворага”, каб відавочна было – каго любіць, каго – ненавідзець… Перамогі на Алімпіядах ці Еўрабачаннях – пыл у вочы. У  першую чаргу- сваім грамадзянам: “Будзьце задаволеныя. У нас усё добра”…

 

 

Місія здзейснена – кветку купіла! Адчула сябе Леонам з аднайменнага фільма. Еду з маім новым зялёным сябрам дадому.

 

Буду на месцы да абеду: ” Чуеш, мама? Прыеду, паем”.

 

 

Гісторыя Алісы ад пачатку:  

 

Мемуары эмігранткі: пачатак  

 

Мемуары эмігранткі – 2. Шчаслівы квіток

 

Мемуары эмігранткі -3. Чаму Аліса плача   

 

Мемуары эмігранткі – 5. Грамадзянская пазіцыя – кухонны актывізм 

 

Працяг хутка будзе! Заставайцеся з намі!  


Здымкі Ірыны Новік, Алісы Чэкатоўскай.