У Гродне пачынаюцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада

|

У 10:00 гадзін у парку імя Жылібера прайшоў ўрачысты мітынг прысвечаны Дню горада. Мерапрыемства адкрываў мэр горада – Мечыслаў Гой, які адзначыў, што дадзенае свята з’яўляецца адным з самых галоўных для Гродна.

На мерапрыемстве былі ўручаны нагрудныя знакі, а таксама зачытаныя былі новыя імёны занесеныя ў “Кнігу Славы горада Гродна”. Кульмінацыяй мітынгу стало віншаванне кіраўніцтвам горада бацькі першага народжанага ў гэты  дзень дзіцяці.  Шчасліваму мужчыне ўручылі хуткаварку і вялікую мяккую цацку.

 
Мітынг скончыўся ускладаннем кветак ля вечнага агню.

align=”” width=”515″ height=”386″ >

 
Вядомы той факт, што ў 1944 годзе згодна з атрыманаму радыёперахопу, камандуючы нямецкай абаронай Гродна обергрупэнфюрэр СС Курт фон Готтберг атрымаў з Берліна загад на поўнае знішчэнне горада. Але своечасова падаспеўшыя савецкія гвардзейцы-сапёры выратавалі Гродна ад разбурэння.