Баршчэўнік пераходзіць у наступленне

У Гродне, на вуліцы Куйбышава, разрастаецца баршчэўнік, з якім ўзмоцнена змагаюцца ў Беларусі і краінах Еўропы. Баршчэўнік з’яўляецца адной з найбольш небяспечных раслін-агрэсараў, каторыя могуць хутка выцясняць з асяроддзя іншыя, што пагражае   парушэннем экалагічнага балансу. Расліна можа быць небяспечнай і для чалавека.


Сок баршчэўніка таксічны і выклікае моцныя апёкі нават пры найменшым уздзеянні на цела. Найбольш небяспечны кантакт скуры з раслінай у сонечныя дні, бо апёкі ўзмацняюцца ад ультрафіялетавага выпраменьвання. Пасля кантакта з баршчэўнікам на скуры ўзнікаюць пухіры, запоўненыя вадкасцю. Пасля моцных апёкаў могуць заставацца шнары. 

Баршчэўнік таксама з’яўляецца кантактным і дыхальным алергенам і мае моцны пах, падобны на керасiн, які адчуваецца ўжо на адлегласці каля пяці метраў ад расліны. 

align=”” width=”515″ height=”353″ > 
Калі сок баршчэўніка трапіць ў вочы, гэта можа прывесці да моцнага пашкоджання ці нават страты зроку.  

Як пазбавіцца ад баршчэўніка

 
Найбольш дзейсны метад барацьбы з раслінамі-агрэсарамі – выдаляць іх з карэннем  пад час праполкі, а таксама  не дапускаць цвіцення і выспявання насення, бо яно лёгка разносіцца ветрам.  Маладыя пабегі  баршчэўніка (да цвіцення) можна скасіць ці абрэзаць садовымі нажніцамі. Пад час праполкі градаў ад баршчэўніка неабходна надзець пальчаткі і шчыльную вопратку, каб пазбегнуць кантакта сока расліны са скурай.