Андрэй Хадановіч у “Краме Ц”: “Нататкі таткі” і песні для дарослых

Творчы вечар з Хадановічам падзяліўся на “дзіцячы” і “дарослы” блокі. Напачатку паэт прадставіў кнігу і прачытаў з яе некаторыя  вершы. А пасля з задавальненнем фатаграфаваўся з дзецьмі і падпісваў кнігі.

 

 

“Нататкі таткі” – гэта кніга дзіцячых вершаў, якія аўтар напісаў натхнёны  сваёй дачкою. Але кожны таткі ці мамка пазнае ў творах уласнае дзіцятка. Простыя рыфмы і лексіка падыйдуць для дзетак любога ўзросту.

 

Падчас другога блоку аўтар прачытаў вершы з кнігі “Дэжавю” – перавыдання выбраных вершаў. Сярод іх трапляліся як сур’езныя, так і “хуліганскія” рэчы. Пасля ён спяваў пераклады песень Яцака Качмарскага і Леанарда Коэна.