У суботу ў кубкавым матчы “Нёман” згуляе з “Рэчыцай 2014”
Футбольны клуб “Рэчыца 2014” выступае ў чэмпіянаце Першай Лігі і замыкае турнірную табліцу.
У Кубку Беларусі каманды сустракаліся тры разы. У чэрвені 1993 года яны гулялі ў фiнале за Кубак Беларусі. Тады ў матчы гарадзенская каманда была мацней за суперніка і перамагла з лікам 2:1.
Але, варта адзначыць, што 10 кастрычніка 1995 года, жоўта-зялёныя пацярпелі самае буйное паражэнне ў гісторыі выступленняў каманды ў Вышэйшай лізе, менавіта ад каманды з Рэчыцы. Тады гарадзенцы саступілі з рэкордным лікам 9:0.
Першы матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболу паміж камандамі “Рэчыца 2014” – “Нёман” пройдзе ў суботу, 18 ліпеня, пачатак сустрэчы ў 18:00.