Гарадзенскія танцоры ладзяць дабрачынны майстар-клас

Было б глупства з майго боку пачаць гэтую размову з лекцыі пра маральнасць ці сапраўдныя каштоўнасці і нагадваць, што шчасце не вымяраецца колькасцю нажытага багацця. Так мог бы пачаць свой аповед чалавек, які больш не верыць у людзей. Але тое, што я хачу вам расказаць, зыходзіць з супрацьлеглых поглядаў. Мабыць, варта прадставіцца.


Я танцор і танцую хіп-хоп. Маё мысленне заснавана на прынцыпе: “Няма межаў для творчасці і дабрыні”.


І гэтага прынцыпа мяне “прымусіў” прытрымлівацца дзевяцігадовы хлопчык Алег Севертока. Яму і яго сям’і жыццё паднесла нялёгкае выпрабаванне. Усе разам яны змагаюцца за здароўе Алега. Складана заставацца безуважным, калі дзесьцi побач з табой маленькаму хлопчыку даводзіцца вырашаць пытанне жыцця і смерці. Вось мы і вырашылі неяк дапамагчы хлопчыку, які  сур’ёзна хворы. Усе выручаныя ад майстар-класаў грошы пойдуць на лячэнне Алега. – распавяла арганізатар мерапрыемства Яўгенія Валковіч.

Маленькі Алег вымушаны быў прыехаць у Беларусь на лячэнне. У шпіталі ён сяброў не заводзіць, бо ўпэўнены, што вернецца дамоў да сваіх старых знаёмых.

 

Майстар-класы разлічаны на людзей любой танцавальнай падрыхтоўкі. Сюды можа прайсці кожны ахвотны. Танцоры абяцаюць паказаць асновы танца, распавесці гісторыю стылю, прапанаваць час для знаёмства, размовы і адпачынку.

Умовай удзелу  ў  майстар-класах з’яўляецца  банкаўская плацёжка аб пераліку грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак (суму перакладу вызначаеце вы, ніякіх абмежаванняў няма) ці  папаўненне балансу на тэлефонны нумар МТС.

 

Рэквізіты для аплаты:

Дабрачынныя рахункі: http://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/2807
Нумар МТС для папаўнення: +375 33 90 355 09.

 

 

Дата: 19 ліпеня

Месца: Горкага, 86

Праграма: майстар-класы па наступных напрамках:

 

                  13.00 – Кантэмпо (Дар’я) “Пачатак”

                  14.00 – хіп-хоп (Яўгенія Валковіч, Валерыя Баярчук) “Імпульс”

                  15.00 – джэм

                  16.00 – брэйк (Мікалай Кізер) “Адэпт”

 

Спасылка на мерапрыемства “ВКонтакте”