Кубак Беларусі: “Нёман” не здолеў перамагчы аўтсайдэра Першай лігі

|

Як заўсёды кажа Сяргей Саладоўнікаў, у яго каманды на Кубак зусім іншая падрыхтоўка.

 

У Рэчыцы “Нёман” выйшаў асноўным складам, але, на жаль, гэта не дапамагло. Жоўта-зялёныя за 90 хвілін гульнявога часу так і не здолелі забіць у вароты суперніка. Каманда з Першай лігі выстаяла і ўжо 1 жніўня наведае Гродна, каб згуляць у адказ.

 

Гэтая стадыя розыгрышу Кубка прыносіць нечаканыя сюрпрызы.

 

Напрыклад, шклоўскі “Спартак” (прадстаўнік Другой лігі) у сябе дома абыграў БАТЭ, які выйшаў на матч не асноўным складам.