Вiкторыя Бохан: Спадзявацца толькі на конкурсы і фота, калі адстойваешь нейкія ідэі, наіўна
Вікторыя Бохан распавяла “Твайму стылю”, што пераможны здымак атрымаўся цалкам выпадкова.
– Аднойчы ў лютым 2014 года мы з мужам гулялі на ўскрайку Дзевятоўкi. За кошт розніцы тэмператур здарыўся нейкі нерэальны туман, які немагчыма было не сфатаграфаваць.
Пасля гэтага Вiкторыя з мужам не раз вярталіся на тое самае месца, але падобнага відовішча больш не было.
– У мінулым годзе з гэтым здымкам я ўдзельнічала ў гарадскім фотаконкурсе “Экакульт”, і там гэтая фатаграфія атрымала гран-пры. Калі я даведалася аб конкурсе ад французскага пасольства, то вырашыла паўдзельнічаць. Адправіла тры фатаграфіі i праз некалькі дзён са мной стэлефанаваліся і запрасілі ў рэзідэнцыю пасла Францыі. 1 ліпеня быў будні дзень, і я да апошняга не ведала, ці змагу адпрасіцца з працы, каб паехаць. А потым зразумела, што такія рэчы адбываюцца вельмі-вельмі рэдка, і ад іх нельга адмаўляцца.
align=”” width=”515″ height=”343″ >
На мерапрыемстве сабраліся 20 фіналістаў, спадарыня пасол і яе памочнiкi. Адбыўся нефармальны фуршэт, кожны з удзельнікаў распавядаў пра сваю конкурсную працу.
– 14 ліпеня на афіцыйным прыёме ў гонар дня незалежнасці Францыі, куды запрасілі трох прызёраў і мяне, нам ўручылі памятныя прызы. Але я не зусім перамагла ў конкурсе. У мяне спецыяльны прыз пасла Францыі. Вядома, гэта вельмі прыемна і ганарова. Але фатаграфаваць больш ці менш я ад гэтага не стану.
– На тваю думку, падобнымі работамі можна паўплываць на стан экалогіі і навакольнага асяроддзя?
– Я думаю, у мастацтва трохі іншыя задачы, у першую чаргу эстэтычныя. І спадзявацца толькі на фатаграфіі, калі адстойваешь нейкія ідэі, злёгку наіўна.
Вікторыя працуе архітэктарам, а ў вольны час фатаграфуе.
З яе творчасцю можна пазнаёміцца ТУТ.