У Гродне стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы (дадалося ВІДЭА)

|

За час  чэмпіянату стануць вядомы новыя імёны, у тым ліку тых, што  атрымаюць магчымасць прадстаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра (2016) i на чэмпіянаце Свету ў Пекіне (2015).

На гарадзенскiх спаборніцтвах прадстаўлены ўсе афіцыйныя віды лёгкай атлетыцы, акрамя марафонскага бегу.

align=”” width=”515″ height=”386″ >

Асноўныя спаборніцтвы праходзяць на лёгкаатлетычнай арэне стадыёна “Нёман” і кідальным стадыёне ў Каложскім парку.

Спаборніцтвы па спартыўнай хадзе ідуць на асфальтаванай дарозе вуліцы Камунальнай.

 


 
У чэмпіянаце ўдзельнічаюць  больш за 400 спартсменаў. Прадугледжаны спаборніцтвы ў асабістым і камандным заліках. У адкрытым чэмпіянаце ўдзельнічаюць не толькі зборныя каманды шасці абласцей Беларусі і Мінска, але і наймацнейшыя спартсмены з Грузіі і Расіі.