Арцём Канцавы перайшоў у “Нёман”. Чакаем Васілюка?
Нападаючы з’яўляецца выхаванцам гомельскай ДЮСШ “Гомсельмаш”. Першым клубам Вышэйшай Лігі для Арцёма быў барысаўскі БАТЭ. З гэтай камандай нападаючы 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Гарадзенскі “Нёман” для Канцавога – чацвёрты клуб. Да гэтага ён 4 гады выступаў у мінскім МТЗ-РІПА, а таксама паўтара сезона ў жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.
Усяго ў Вышэйшай лізе нападаючы правёў 264 матчы і забіў 80 галоў. Акрамя таго, Арцём з’яўляецца трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі, двухразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі і ўладальнікам Кубка Расіі ў складзе маскоўскага “Спартака”.
Як мы пісалі раней, існуе вялікая верагоднасць таго, што “Нёман” ўзмоцніць і паўабаронца Яўген Савасцьянаў, які зараз трэніруецца з гарадзенскай камандай.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Яўген Савасцьянаў назірае за апошняй гульнёй “Нёмана” у Гродне.
А пару ў нападзеннi Арцёму Канцавому можа скласці яшчэ адна вядомая асоба беларускага футбола – Раман Васілюк.
Нагадаем, што ў другім крузе жоўта-зялёныя ўзмацніліся Паўлам Савіцкім і Сяргеем Кавалюком. Не абыйшлося і без страт: клуб не працягнуў пагадненне з гарадзенцам Іван Дзянісевічам і ўкраінскім легіянерам Ігарам Крывабокам.