Грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі прывялі да смерці рабочага
У выніку дэталямі і фрагментамі металічнага корпуса траўмаваны два электраманцёры, што працавалі на дэмантажы. Адзін з іх, 1968 года нараджэння, ад атрыманых траўм памёр на месцы, другі, 1962 нараджэння, з цялеснымі пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці быў шпіталізаваны.
Па выніках агляду месца здарэння, апытання відавочцаў, аналізу тэхнічнай і іншай службовай дакументацыі, Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка электрарэмонтнага цэха, каторы быў адказным за выкананне правіл аховы працы. Ён абвінавачваецца ў парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2. ст.306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Для аб’ектыўнага, поўнага і ўсебаковага высвятлення фактычных абставінаў здарэння прызначаны судова-медыцынскія і тэхнічная экспертызы. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.