Куды схадзіць ў Гродне ў выходныя 24-26 ліпеня

|

Адкрыты чэмпіянат краіны па лёгкай атлетыцы


Калі: 24 ліпеня, 8.30-20.00; 25 ліпеня, 08.00

 

Асноўныя мерапрыемствы чэмпіяната пройдуць у цэнтральным спартыўным  комплексе “Нёман”. У Каложскім парку адбудуцца спаборніцтвы ў кіданні молата, на вуліцы Камунальнай – па спартыўнай хадзе.   Сёлета на  старты ў Гродне выйдуць Аліна Талай – шматразовая чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы, рэкардсменка Беларусі,  Юлія Несцярэнка – пераможца Алімпіяды ў Афінах у бегу на 100 метраў, Марына Арзамасава – чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 800 метраў, Святлана Кудзевіч – рэкардсменка Беларусі па скоках у даўжыню і іншыя. Таксама чакаецца ўдзел  спарцменаў з Расіі, Азербайджана і магчыма, Кітая. У Гродне чэмпіянат праводзіцца  ад 2007 года. Пазнаёміцца з праграмай можна тут.

 

Дзе: стыдыён “Неман”, вул. Камунальная, 3

 

За колькі: за так

 

Паход з клубам настольных гульняў “Партал”


Калі: 24 ліпеня, 18.00

 

Акрамя звычайнай гульнятэкі, удзельнікаў чакае эстафета з прызамі, а таксама песні пад гітару, размовы і дзве ночы на свежым паветры.

 

Дзе: збор каля гіпермаркета “Алмі” на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 110 А

 

За колькі: 200 тыс.

 

Дзень Нептуна ў гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”


align=”” width=”200″ height=”282″ >

Калі: 25 ліпеня, 14.00

 

Арганізатары запрашаюць у свет марскіх таямніц. У праграме конкурсы ад Нептуна і прызы ад яго ўнучкі Русалачкі.

 

Дзе: гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”

 

За колькі: за так

 

Свята рыбака ў Азёрах


Калі: 25 ліпеня, 15.00

 

У праграме спаборніцтвы па лоўле рыбы ў індывідуальным і камандным складзе, выступы творчых калектываў і забаўляльная праграма.

 

Дзе: в. Азёры, воз. Белае

 

За колькі: 50 тыс.

 

Турнір па стрытболу Red Bull King of the Rock


Калі: 26 ліпеня, 15.00

 

Самы прэстыжны турнір па стрытболе пройдзе ў Гродне ўпершыню. У аматараў вулічнага баскетбола будзе толькі адзін шанец, каб заявіць пра сябе, і толькі адна пуцёўка на сусветны фінал у Стамбуле. Больш пра турнір чытай тут.

 

Дзе: стыдыён “Неман”, вул. Камунальная, 3

 

За колькі: за так

 

 

Канцэрт альтэрнатыўнай музыкі “Кропка(By)Фэст”


Калі: 26 ліпеня, 19.00

 

Гэтым разам на “фестываль альтэрнатыўнай музыкі з беларускім каларытам” завітаюць “ИГО” і “Социум” з Гродна і “ВіскіДжэм” з Мінску.

 

Дзе: бар “Сity”, вул. Тэльмана, 4

 

За колькі: чэкбар 40 тыс.

 

Прэм’ера спектакля  “Девичник над вечным покоем”


Калі: 26 ліпеня, 19.00

 

Пастаноўка расказвае пра трох сябровак, трох немаладых жанчын. Калісьці яны сябравалі сем’ямі. А калі іх мужы адыйшлі ў іншы свет, жанчыны пачалі ладзіць штомесячныя дзявочнікі на могілках. Да смерці мыжчын жанчыны паставіліся па-рознаму. Адна сяброўка не можа ўявіць сваё жыццё без мужа, а іншыя спадзяваюцца сустрэць каханне і пражыць рэшту жыцця ў радасці.

 

Дзе: Гродзенскі драмтэатр, вул. Маставая, 35

 

За колькі: тэл. касы +375(152)-723-427