Адбылося ўрачыстае адкрыццё чэмпіяната па лёгкай атлетыцы (дадалося ВІДЭА)
Спарцменаў віталі Мечыслаў Гой, старшыня Гарадзенскага гарвыканкама, Роберт Эмміян, легендарны рэкардсмен Еўропы па скоках у даўжыню, Вадзім Дзевятоўскі – Алімпійскі прызёр па кіданню молата і іншыя.
Традыцыйна зычылі ім поспехаў на спартыўных пляцоўках Гродна, узнагародаў і ліцензій на ўдзел у спаборніцтвах святовага ўзроўню.
Пасля цэрымоніі адкрыцця чэмпіяната адбылося ўзнагороджанне пераможцаў у дзіцячых легкаатлетычных спаборніцтвах і пераможцаў у спартыўнай хадзе.
.