Забыць нельга, знайсці. Частка трэцяя: З вайны яны не вярнуліся

У папярэдніх выпусках мы пісалі, што ўдалося устанавіць асобаў, магчыма звязаных са знойдзенымі фотаздымкамі: Альтспектор з Варшавы, які іх адсылаў; Канчук (Каінчук), верагодны ўладальнік альбома, што атрымліваў здымкі ад Вазвоцкага. Таксама нам удалося даведацца, што ўладальнікі знойдзенага альбома мелі сваякоў ў Штатах.

align=”” width=”515″ height=”427″ > 

Да вайны вуліца, дзе знайшлі стары альбом, насіла назву Іерусалімская. Пражывалі там не толькі габрэі. У пачатку 1940 года, калі пры ўладзе былі Саветы, вуліца была пераіменавана – ёй далі назву вуліца Танкістаў. У гады фашысцкай акупацыі яна называлася Lange Reichе. Пасля вызвалення горада яна зноў стала вуліцай Танкістаў. А ў кастрычніку 1962 ёй прысвоілі імя генерала арміі Антонава.

 

На месцы старога дома, дзе знайшлі схованку, зараз знаходзіцца гасцінічны комплекс “Семашко”. Раней там стаяў аднапавярховы дом. Гэта быў тыповы жылы дом з маленькім магазінчыкам. Калі пачалі будаваць гасцініцу, дом разабралі,  а выгляд яго фасаду скарысталі ў  афармленні сучаснага будынка. Адна з гарадскіх легенд кажа, што на гарышчы старога дома аднойчы знайшлі скарб. Аказваецца, гэта месца было багатым на знаходкі.

Падчас вайны тут было гета, куды зганялі габрэяў – як багатых так і бедных, пераважна непрацаздольных. Верагодна, людзі стараліся схаваць нейкія дарагія ім рэчы, спадзеючыся забраць пазней. Аднак, калі габрэяў вывезлі, на тэрыторыю былога гета пачалі пускаць мясцовых, каторыя расцягвалі іх рэчы. Уваход быў свабодны, а выхад ўжо каштаваў некалькі марак.

 

Карэспандэнт “Твайго стылю” прайшоўся па цяперашняй вуліцы Антонава, каб знайсці старажылаў і распытаць пра тыя часы. На жаль, іх не засталося, але ў старым доме за гасцініцай “Семашко”, знайшоўся чалавек, які ўспомніў некалькі аповедаў  старых людзей.

 

– Я жыву тут з 1960 года і памятаю, як мясцовыя жыхары расказвалі пра гета. Са слоў старажылаў, пасля вайны жыхары дамоў не вярнуліся, усе загінулі. Памятаю добра той момант, калі там, дзе зараз стаіць гасцініца, ў агародзе знайшлі скарб. Гэта былі 1960-я, жыхары дома №10 капалі грады і наткнуліся на  залатыя манеты. Прасачыць лёс скарбу мне не ўдалося. Ды і прозвішчы жыхароў зараз не ўспомню. – распавёў жыхар вуліцы Антонава.

Гэта ўжо трэцяя ўзгадка пра знаходкі каля  дома №10. А колькі гісторый мы не яшчэ ведаем…

 

Гісторыкі, якія адгукнуліся на нашу просьбу аб дапамозе далі зразумець, што ў габрэйскіх спісах 1930-х гадоў вуліцы Іерусалімскай, прозвішча Канчук (Каiнчук) не згадваецца. Ёсць толькi Іерусалімская 8 – Калеснікаў, Майсей Крэніцэ (Krenice) i шафёр Шолам Крэнiцэ (уласнiк дома).

 

Але нас гэта не спыняе –  будзем і далей шукаць зачэпкі. Працяг будзе зусім хутка.