Турнір Red Bull King of the Rock сабраў лепшых баскетбалістаў Гродна

|

З 32 заяўленых удзельнікаў прабіцца на беларускi фінал ўдалося толькi аднаму. Каралём скалы ў Гродне стаў Андрэй Навойчык. Менавiта ён прыме удзел у вялікім фінале, які пройдзе ля сцен Мірскага замка.

Даждлівае нядзельнае надвор’е сапсавала гульню многім гарадзенскiм баскетбалістам.

Але дзякуючы зладжаным дзеянням арганізатараў, вада з пляцоўкі своечасова прыбіралася. Першым парам не пашанцавала – яны трапілі пад дождж. Ужо бліжэй да сярэдзіны мерапрыемства распагодзілася і нават з’явілася сонейка.

Red Bull King of the Rock – гэта ўнікальны і першы ў гісторыі вулічнага баскетбола турнір, які дае шанец любому жадаючаму пазмагацца за права стаць лепшым у свеце. Гэты від баскетбола зарадзіўся ў Амерыцы ў 50-я гады і з нядаўняга часу стаў вельмі папулярным у многіх краінах свету. Асноўны канцэпт гульні – гэта паядынак 1х1, без каманды, без трэнера, без жорсткіх правілаў, толькі спорт і атмасфера.

Удзельнiчаць маглi ўсе жадаючыя хлопцы, але адбіралiся толькі наймацнейшыя. У мінулым годзе праводзілі ў Брэсце, Віцебску, Мінску і Міры (каля замка). У гэтым вырашылі наведаць унікальны для нашай краіны Гродна, а таксама Гомель. У горадзе над Нёманам пройшоў адбор на нацыянальны фінал, які адбудзецца 16 жніўня ля сцен Мiрскага замку. Там будзе вызначаны Кароль Скалы Беларусі. А чэмпіён краіны адправіцца прадстаўляць Беларусь на сусветным фінал ў Станбул“, – распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікіта.

 

Дрэннае надвор’е не паўплывала ні на ўдзельнікаў, ні на гледачоў. Музыка, якая гучала на працягу ўсяго мерапрыемства, прыцягвала да пляцоўкі мноства людзей.