Чарапахі ў Гараднічанцы, споведзь былога наркамана, дзе набыць вышыванку: топ самых цікавых навін мінулага тыдня

|

Далучайся да каманды “Твайго стыля” 

Далучайся да каманды аўтараў адзінага на Гарадзеншчыне беларускамоўнага інфармацыйнага сайта. Нам патрэбныя твае таленты!

 

У пошуках свайго месца пад сонцам: як справы на рынку працы Гродна? 

Карэспандэнт “Твайго стылю” адправіўся ў Цэнтр занятасці, каб даведацца аб становішчы спраў на рынку працы ў Гродне. 

 

Зноў у школу: “Твой стыль” прымерыў школьную форму 

Крыху больш за месяц застаецца да пачатку новага навучальнага года. Дзеці падраслі за лета, а гэта значыць, трэба набываць ім новую вопратку. Для тых, хто мае патрэбу  падрыхтавацца да 1 верасня, у Гродне на Савецкай плошчы пачаў працаваць школьны базар. Карэспандэнт “Твайго стылю” вырашыў ўспомніць школьныя гады: прымерыць школьнае адзенне і прымерыцца да коштаў. 

 

Дзе набыць вышыванку ў Гродне? 

Мода на нацынальную вопратку не абмінула і Гродна, вось толькі пытанне “дзе прыдбаць вышыванку?” для большасці зацікаўленых гарадзенцаў па-ранейшаму застаецца адкрытым. Як аказалася, вышыванкай можна абзавесціся, пазбегнуўшы выезду ў Мінск або замовы праз інтэрнэт.  “Твой cтыль” агледзеў крамы ў цэнтры горада на прадмет нацыянальнай вопраткі.

 

У Гараднічанцы з’явіліся чарапахі? 

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач, які паведаміў, што бачыў у цэнтры горада чырвонавухую  чарапаху, што плыла спакойна па Гараднічанцы. 

 

Фотафакт: Вецер паваліў легендарную алычу каля галерэі “Крыга” 

Дрэва стварала своеасаблівую атмасферу для дзесяткаў імпрэз, якія праводзіліся ў дворыку пры галерэі. 

 

Гродна ў Instagram: 17-23 ліпеня 

Чарговая порцыя гарадзенскіх вулачак ад “Твайго стылю”! 

 

Былы наркаман: Для наркагандляроў няма розніцы, каго забіваць 

Пасля публікацыі матэрыялу пра тое, што бацькі асуджаных за наркотыкі маладых людзей ствараюць грамадскую арганізацыю, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся Арцём – хлопец, які мае шматгадовы вопыт ўжывання наркотыкаў. Ён пасталеў і адумаўся, і зараз супраць усяго гэтага “руху”. 

 

Мемуары эмігранткі-6. Сябар сэксізм 

Мемуары эмігранткі-7. Сацыял-дэмакратыя ў рэальным рэжыме 

“Твой Стыль” працягвае публікаваць гісторыю  маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у  Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”.  

“Басы” акрыляюць: Фестываль музыкі маладой Беларусі вачыма гарадзенцаў і музыкаў 

“Адчуванне свабоды, магчымасць убачыць і пачуць любімых музыкаў” – гарадзенцы дзеляцца ўражаннямі ад 26-га штогадовага фестывалю беларускай музыкі “Басовішча”, які прайшоў ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. 

 

Арцём Канцавы перайшоў у “Нёман”. Чакаем Васілюка? 

Афіцыйны сайт футбольнага клуба “Нёман” паведаміў, што  каманду з Гродна папоўніў вядомы беларускі футбаліст – Арцём Канцавы

 

Турнір Red Bull King of the Rock сабраў лепшых баскетбалістаў Гродна 

26 ліпеня ўпершыню ў Гродне прайшоў самы прэстыжны турнір па стрытболе пад назвай Red Bull King of the Rock. Спаборніцтва ў бескампрамісным фармаце адзін-на-адзін сабрала лепшых баскетбалістаў горада і аматараў гэтага віда спорту.

Дзівакі і фрыкі Гродна: Імператар Кітая з вуліцы Савецкіх памежнікаў

Чарговым героем цыклу пра асоб, якія запісаліся ў найноўшай гісторыі Гродна, дзякуючы сваім нязвыклым паводзінам або знешняму выгляду, будзе пенсіянер, які лічыў сябе Імператарам Кітаю. Жыў гэты чалавек у раёне ўніверсама “Кастрычніцкі” па вуліцы Савецкіх памежнікаў.

 

Забыць нельга, знайсці. Частка трэцяя: З вайны яны не вярнуліся 

Дом, стары сямейны альбом, габрэі – “Твой стыль” працягвае шукаць сваякоў уладальнікаў сямейнай рэліквіі, знойдзенай ў старым падвале знесенага дома па вуліцы Антонава.