Загадана выйграць: гарадзенскія спартсмены рыхтуюцца да ЧС па пажарна-ратавальным спорце

|

Падчас правядзення чэмпіянату удзельнікам прыйдзецца на хуткасць узбірацца на другі і трэці паверх вежы.

align=”” width=”515″ height=”386″ >

У чэмпіянаце прымуць удзел больш за 30 каманд з Балгарыі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Літвы, Славакіі, Латвіі, Харватыі, Польшчы, Узбекістана, Чэхіі, Украіны і Паўднёвай Карэі. У якасці гасцей прыбудуць дэлегацыі з Азербайджана, Турцыі і іншых краін.

Афіцыйнае адкрыццё чэмпіянату свету пройдзе 5 жніўня ў 19.00. У дзень адкрыцця адбудзецца шэсце каманд па цэнтральных вуліцах Гродна. Таксама адбудзецца парад і выстава гістарычнай і сучаснай выратавальнай тэхнікі, абмяркоўваецца ўдзел у цырымоніі верталёта МНС, парашутыстаў.