Мiр ва ўсім свеце і праўдзівых сіноптыкаў: Пра што мараць гарадзенцы?

|

Таццяна:

align=”” width=”515″ height=”386″ > 

– Сёння я выйшла ў горад, а сіноптыкі абяцалі добрае надвор’е. На жаль, я ў чарговы раз упэўнілася, што нашым прагназістам верыць нельга.

Так што ў будучым мне хацелася б слухаць правільныя прагнозы. Я шмат падарожнічала, але ніколі не была ў Італіі. Вельмі хачу там пабываць, асабліва ў Рыме і Венецыі.


Валеры:

– У мяне жаданні такія ж, як і ва ўсіх: добрая праца, здароўя сям’і і сябрам, асабліва маме. Будзе добрая праца, будуць і магчымасці. Працую праграмістам і лічу, што трэба развівацца ў абраным кірунку.


Арцём:

– Самае актуальнае на сённяшні дзень – гэта мiр ва ўсім свеце і грошай пабольш. А з’ездзіць куды-небудзь – гэта не так глабальна. Галоўнае – падняць сваю пятую кропку з канапы і імкнуцца, імкнуцца і яшчэ раз імкнуцца.


Уладзімір:

Маё жаданне, на жаль, не здзяйсняльнае. У мяне са спіной праблемы – дрэнна хаджу з нараджэння. А так хацеў бы ў Парыж з’ездзіць – гэта мара дзяцінства.


Іван:

 

– Жаданні тым каштоўныя, што яны падштурхоўваюць нас рухацца далей i мяняць сябе, краіну, свет. Я ў гэтым годзе ажыццявіў мару – паўдзельнічаў у прабегу Сяброўства (прабеге Міру). Гэты марафон не толькі папулярызуе спорт і здаровы лад жыцця, але мае і міратворчую мэту – аб’яднанне ўсіх нацыянальнасцяў.


Ліза:

– Я вельмі хачу ў лютым паехаць у Рыа-дэ-Жанэйра на карнавал. Я танцую, таму мне гэта цікава. Вельмі хацелася б павандраваць па свеце. А таксама паступіць ва ўніверсітэт і знайсці сваё пакліканне. А яшчэ хачу знайсці сабе добрага хлопца.


Мілена:

– Мне хочацца экстрыму: скокнуць з парашутам, палятаць на паветраным шары, здзейсніць кругасветнае падарожжа. А таксама хачу пабываць на Мёртвым моры, і, што галоўнае, у будучыні стаць фларыстам.


Гарадзенскiя бабулі:

– Мы старыя, пра што нам марыць і жадаць. Напэўна, галоўнае – здароўе. Хацелася б і свет паглядзець, а дзе грошы ўзяць? Пенсія ж маленькая. Хацелася б, каб быў мір ва ўсё свеце і каб спутнiкаў паменш запускалі, а то ўсё неба прадзіравілі.

 

Станіслаў:

– Жаданняў шмат, але галоўнае, каб усе былі здаровыя і атрымлівалі асалоду ад маёй музыкi…

 

 

Існуе вельмі шмат рытуалаў для загадвання жаданняў. Можна дачакацца падаючай зоркi. Можна адпусціць паветраны шарык і паглядзець, як хутка ён паляціць (чым хутчэй – тым хутчэй споўніцца жаданне). Можна кінуць манетку ў фантан. Можна загасіць свечкі на торце, праўда, трэба спачатку дачакацца свята і загасіць адразу ўсе свечкі. А сёння можна самім прыдумляць новыя рытуалы і загадваць жаданнi. І яны абавязкова здзейсняцца, будзьце ўпэўненыя!