Зарэгістравацца на польскую візу цяпер можна тройчы ў месяц
Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для падачы візавых анкет у консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Беларусі можна будзе 8, 18 і 28 чысла кожнага месяца з 19.00, перадае Белта.
Калі гэтыя дні будуць выходнымі (прадугледжанымі як польскім, так і беларускім календаром), то зарэгістравацца можна будзе ў апошні працоўны дзень, які папярэднічае выходнаму.
Электронная рэгістрацыя ў сістэме з’яўляецца абавязковай для падачы дакументаў на візу ў Польшчу. Раней рэгістравацца ў e-konsulat можна было толькі адзін раз у месяц.